Top.Mail.Ru

Мінск запаволіўся, Брэст паскорыўся. Дзяржкаммаёмасць падвёў вынікі красавіка на рынку кватэр

Брэст упершыню з пачатку года паказаў рэкордныя вынікі па здзелках з кватэрамі. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.


У красавіку ў Мінску зарэгістравана 1008 здзелак з кватэрамі. Гэта чакана ніжэй за сакавіцкі рэзультат (1076) — паўплывалі працяглыя святочныя і выхадныя дні.

Галоўны сюрпрыз месяца — Брэст — 184 здзелкі. Гэта максімум сярод усіх абласных цэнтраў за месяц і лепшы вынік для Брэста з пачатку года. 43 здзелкі адбыліся ў ЖК «Легенда», «Цэнтр» і «Белы горад».

Акрамя таго, у камітэце падалі статыстыку па іншых абласных цэнтрах. Магілёў пасля спакойнага I квартала вярнуўся да трохзначных значэнняў — 114 здзелак. Гродна — мінімум з пачатку года — 172 здзелкі. Гомель і Віцебск — без сюрпрызаў, стабільныя 170-182 здзелкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю