Святочная падсветка ў Мінску запрацуе ў першай дэкадзе снежня. У горадзе ўжо прыступілі да ўстаноўкі светлавога афармлення на 28 навагодніх ёлках. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».
Дзе ўключаць ілюмінацыю
Сярод аб’ектаў, якія ўпрыгожаць сталіцу сёлета, будуць:
- светлавая інсталяцыя «Крылы» на набярэжнай Свіслачы — ад Траецкага прадмесця да сквера каля гасцініцы «Беларусь»;
- кампазіцыя «Камета» на праспекце Ракасоўскага каля гарадскога Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі;
- піксельная гірлянда з праграмаванай падсветкай на ёлцы ў парку імя Уга Чавеса;
- светлавая канструкцыя «Кубак» на Партызанскім праспекце побач з Нацыянальным футбольным стадыёнам, а таксама іншыя тэматычныя аб’екты.