Top.Mail.Ru
70

Мінскае «Дынама» атрымала другую перамогу ў серыі першага раўнда плэй-оф КХЛ

Хакеісты мінскага «Дынама » падвоілі перавагу ў серыі супраць маскоўскіх аднаклубнікаў у першым раўндзе плэй-оф Кубка Гагарына, паведаміла БелТА.


Дзве стартавыя гульні серыі да чатырох перамог прайшлі ў «Мінск-Арэне». Другі дамашні паядынак пачаўся для «зуброў» найлепшым чынам, ужо на трэцяй хвіліне вызначыўся Кірыл Варонін, а ў сярэдзіне адрэзка дакладны кідок нанёс лепшы бамбардзір сезона КХЛ Сэм Энас — 2:0. 

У пачатку наступнага перыяду масквічы скарацілі адставанне, але засмуціць гаспадароў яшчэ раз у астатнія паўгадзіны госці не змаглі. Незадоўга да сірэны Сяргей Кузняцоў паразіў пустыя вароты, а праз некалькі секунд Ягор Борыкаў устанавіў канчатковы лік — 4:1 на карысць мінскага «Дынама».

Першая сустрэча каманд у беларускай сталіцы завяршылася перамогай гаспадароў з вынікам 3:1. Далей каманды пераедуць у Маскву, дзе сустрэнуцца 28 і 30 сакавіка. Пры неабходнасці матчы з пятага па сёмы адбудуцца 1 красавіка (Мінск), 3 красавіка (Масква) і 5 красавіка (Мінск). У рэгулярным чэмпіянаце «зубры» занялі другое месца на Захадзе, сапернік быў у канферэнцыі сёмым

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю