Футбалісты мінскага «Дынама» і барысаўскага БАТЭ сустрэнуцца ў фінальным паядынку 35-га розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе БелТА.
Вырашальны матч адбудзецца сёння на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску (пачатак гульні ў 15.30; прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). Гэтую сустрэчу вырашыць брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Сцяцурыным з Брэста. У паўфінале дынамаўцы двойчы перайгралі дзейнага чэмпіёна Беларусі «МЛ Віцебск» — 2:0 (у гасцях) і 1:0 (дома). Барысаўчане аказаліся мацнейшымі за мазырскую «Славію» — 1:0 (у гасцях) і 2:0 (дома). У актыве футбалістаў БАТЭ пяць перамог у кубкавых турнірах, у мінскіх дынамаўцаў тры трафеі. Апошні раз барысаўская каманда выйграла Кубак краіны ў 2021 годзе, а дынамаўцы — у 2003 годзе. Адметна, што за ўвесь час правядзення кубкавых турніраў гэтыя каманды яшчэ ні разу не перасякаліся ў фінале.
У вырашальным паядынку мінулага Кубка Беларусі гродзенскі «Нёман» разграміў жодзінскіх тарпедаўцаў з лікам 3:0.