Top.Mail.Ru

Мінскае «Дынама» і Казанскі «Ак Барс» пачынаюць чвэрцьфінальную серыю Кубка Гагарына

9 красавіка на «Мінск-Арэне» адбудзецца першы матч серыі да чатырох перамог паміж «Дынама» і «Ак Барсам» у другім раўндзе плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе БелТА.

У рэгулярным чэмпіянаце «зубры» занялі другое месца ў Заходняй канферэнцыі, казанцы сталі трэцімі на Усходзе, набраўшы пры гэтым на шэсць ачкоў больш. У першым раўндзе Кубка Гагарына «Дынама» перамагла маскоўскіх аднаклубнікаў (4:0 у серыі), а «Ак Барс» пераадолеў «Трактар» (4:1). За клуб з Татарстана выступаюць беларускія хакеісты Сцяпан Фалькоўскі і Уладзімір Алістраў. 

«Мы вельмі натхнёныя. З апошняга матчу прайшло шмат часу, з нецярпеннем чакаем аднаўлення гульняў. Трэніраваліся некалькі дзён запар, каб зноў набраць форму, — сказаў абаронца сталічнага клуба Ксаўе Уэле. — Будзем разбіраць спаборніка і шукаць шляхі да перамогі. Наша задача - быць фізічна гатовымі, з гэтым у нас усё ў парадку. Мы адпачылі і поўныя энергіі».

У гэтым сезоне «Дынама» і «Ак Барс» сустракаліся двойчы, абодва разы мацней былі «зубры» (4:3 у Мінску і 7:3 у Казані). «Зялёныя» з’яўляюцца трохразовымі ўладальнікамі Кубка Гагарына, «бела-блакітныя» ні разу не праходзілі ў паўфінал плэй-оф. Першы матч серыі стартуе на «Мінск-Арэне» ў 19.30, другая гульня адбудзецца там жа ў суботу (пачатак — у 16.30).



Фота Віктара ДРАЧОВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю