Top.Mail.Ru
178

Мінскае «Дынама» можа згуляць з «Рыекай» у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшла жараб’ёўка другога раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, паведамляе БелТА.



Калі футбалісты мінскага «Дынама» ў першым крузе ЛЧ пройдуць балгарскі «Лудагорац» з Разграда, то іх наступным сапернікам будзе харвацкая «Рыека». Першую сустрэчу з чэмпіёнамі Балгарыі падапечныя Вадзіма Скрыпчанкі правядуць 8 або 9 ліпеня на выездзе, а паядынак у адказ адбудзецца 15 або 16 ліпеня. Для выхаду ў асноўны этап чэмпіёнскай Лігі, у якім выступяць 36 клубаў, трэба паспяхова прайсці чатыры адборачныя раўнды. Калі мінчане ўступяць у першым крузе ЛЧ, то пяройдуць у другі раўнд кваліфікацыі трэцяга па рангу еўрапейскага турніру — Лігі канферэнцый.

У першым раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый выступяць тры прадстаўнікі Беларусі. Гродзенскі «Нёман» сустрэнецца з армянскім «Урарту» з Ерэвана, сапернікам жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа «будзе паўночнамакедонскі клуб «Работнічкі» са Скоп’я, а брэсцкае «Дынама» будзе сапернічаць з чарнагорскім клубам «Суцьеска» з Нікшыча. Матчы першага раўнда пройдуць 10 і 17 ліпеня. Каб прабіцца ў асноўны этап ЛК, у якім згуляюць 36 каманд, неабходна пераадолець чатыры кваліфікацыйныя бар’еры.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю