29-гадовы беларускі форвард Раман Гарбуноў развітаўся з «зубрамі» і падпісаў кантракт з «Аўтамабілістам», паведамляе Smartpress. by.
Адыход Гарбунова сюрпрызам не стаў. Яшчэ да адкрыцця трансфернага акна галоўны трэнер каманды Дзмітрый Квартальнаў заяўляў, што нападаючы, хутчэй за ўсё, пакіне клуб. Зараз гэта растанне аформлена афіцыйна.
Амаль адразу стала вядома, дзе менавіта хакеіст працягне кар’еру. Гэта «Аўтамабіліст» з Екацярынбурга. Аб прыходзе форварда з Мінска клуб праінфармаваў на сваім афіцыйным сайце.
У мінулым сезоне Гарбуноў прыняў удзел у 69 матчах. Ён набраў 41 (18+23) выніковае ачко. Усяго ў форме «Дынама» ён адыграў 293 сустрэчы.
Адзначым, што Раман на пару з Віталём Пінчуком — адзіныя гульцы, якія гулялі за «Дынама» ў кожным з пяці папярэдніх сезонаў.