Мінскае «Дынама» прадоўжыць выступленне ў футбольнай Лізе канферэнцый, паведамляе БелТА.
Пасля мінімальнага паражэння ў Балгарыі ад паўночнамакедонскага «Сілекса» з Кратава (0:1) віцэ-чэмпіёны краіны ў Скоп’е ў асноўны час узялі рэванш з лікам 1:0 дзякуючы голу Яўгена Малашэвіча. У авертайме гэты рэзультат не змяніўся, і ўсё вырашылася ў серыі пасляматчавых пенальці — 6:5 на карысць мінчан. У другім кваліфікацыйным раўндзе «Дынама» сустрэнецца з бакінскім «Нефтчы».
Уладальнік Кубка Беларусі барысаўскі БАТЭ ў намінальна дамашнім паядынку першага круга ў азербайджанскім Сумгаіце перамог у серыі пенальці албанскі «Эльбасані» — 5:4 (гульнявы час — 0:0). Тыдзень таму ў Албаніі сапернікі разышліся мірам — 1:1. Наступным сапернікам барысаўчан будзе швейцарскі «Сьён».
Чэмпіён Беларусі «МЛ Віцебск», які ўступіў у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў румынскаму клубу «Універсітаця» з Краёвы (1:4 і 0:1), перамяшчаецца ў другі круг кваліфікацыі Лігі канферэнцый, дзе згуляе з чарнагорскім клубам «Суцьеска» з Нікшыча. Матчы адбудуцца 23 і 30 ліпеня.