Супрацьстаяць «зубрам» будзе «Барыс» з Астаны. Казахстанскі клуб працягвае ў Беларусі гасцявое турнэ, якое каманда пачала з перамогі ў Новасібірску, але затым пацярпела тры няўдачы запар. «Дынама» з чатырох папярэдніх матчаў таксама выйграла толькі адзін. У мінчан 20 балаў і сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі, астанчане ідуць пятымі на ўсходзе, набраўшы на ачко больш.
Напярэдадні старту дамашняй серыі ў склад «зуброў» вярнуўся Крысціян Хенкель, які ўжо прыступіў да трэніровак з камандай. «Рады магчымасці зноў выступаць на вышэйшым узроўні і быць побач з хлопцамі. Думаю, з фізічнай падрыхтоўкай праблем не будзе. Трэба некалькі дзён, каб набраць неабходныя кандыцыі. Буду працаваць і чакаць свайго шанцу. Хачу дапамагаць камандзе, біцца за эмблему клуба і атрымліваць задавальненне ад хакея», — сказаў абаронца.
У мінулым сезоне «Дынама» і «Барыс» сустракаліся двойчы, абодва разы мацнейшымі аказваліся нашы хакеісты. Больш за тое, у апошніх 12 вочных матчах за шэсць гадоў мінчане нанеслі астанчанам 10 паражэнняў. Стартавае ўкіданне ў «Мінск-Арэне» прызначана на 19.10.