Top.Mail.Ru
110

Мінскае «Дынама» разграміла маскоўскі «Спартак» — 6:1

У матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ «Дынама» ў Мінску атрымала ўпэўненую перамогу над маскоўскім «Спартаком», паведамляе «Мінская Праўда».


Выніковы лік сустрэчы — 6:1. Форвард Віталь Пінчук набраў 59-ы бал у сезоне і ўстанавіў рэкорд рэзультатыўнасці за адзін сезон сярод беларускіх хакеістаў у КХЛ.

«Выклаліся на максімум у гэтым дамашнім паядынку, паказалі яркія другі і трэці перыяды і зрабілі гэты матч па-сапраўднаму брутальным», — піша прэс-служба клуба.

«Зубры» ўмацоўваюцца на трэцім радку ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі, маючы ў сваім актыве 75 балаў. «Спартак» застаецца на сёмай пазіцыі, набраўшы 64 ачкі.

Наступны матч «Дынама» гуляе супраць яраслаўскага «Лакаматыва» 21 лютага.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю