Футбалісты мінскага «Дынама» прымуць старт у кваліфікацыі Лігі канферэнцый, паведамляе БелТА.
У балгарскім горадзе Стара-Загора віцэ-чэмпіёны краіны сустрэнуцца з паўночнамакедонскім «Сілексам» з Кратава (пачатак гульні ў 20.00, прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). Галоўным арбітрам гэтага паядынку назначаны Ёхан Хендрык Элефсен з Фарэрскіх астравоў. Сустрэча ў адказ пройдзе 16 ліпеня ў Скоп’і. Пераможца гэтага процістаяння будзе сапернічаць з бакінскім «Нефтчы». Барысаўскі БАТЭ ў першай гульні кваліфікацыі ЛК на выездзе разышоўся мірам з албанскім клубам «Эльбасані» — 1:1. Другі паядынак адбудзецца 16 ліпеня ў азербайджанскім Сумгаіце. У выпадку поспеху па суме дзвюх сустрэч БАТЭ сустрэнецца са швейцарскім «Сьёнам».
Чэмпіён Беларусі «МЛ Віцебск» у намінальна дамашнім матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў у венгерскім Мезёкёвешдзе пацярпеў паражэнне з вялікім лікам ад румынскага клуба «Універсітаця» з Краёвы — 1:4. Сустрэча ў адказ адбудзецца 15 ліпеня ў Румыніі. Пераможца гэтых матчаў згуляе ў другім раўндзе з пераможцам пары «Борац» (Баня-Лука, Боснія і Герцагавіна) — «Леўскі» (Сафія, Балгарыя). Іх першая сустрэча на полі баснійскага клуба завяршылася ўнічыю — 1:1. Каманда, якая прайграе, пяройдзе ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый, дзе згуляе з няўдачнікам пары «Кайрат» (Алматы, Казахстан) — «Суцьеска» (Нікшыч, Чарнагорыя). На сваім полі «Кайрат» выйграў з рэзультатам 2:1.