Top.Mail.Ru

Мінскае «Дынама» выйшла ў лідары футбольнага чэмпіянату Беларусі

Футбалісты мінскага «Дынама» здабылі другую перамогу ў стартавых сустрэчах чэмпіянату Беларусі і выйшлі на першае месца, паведамляе БелТА.


4 красавіка сярэбраныя прызёры прымалі ў сябе дома бабруйскую «Белшыну» і выйгралі з лікам 2:0. Абодва мячы былі забітыя ў другой палове матчу — на 79-й хвіліне вызначыўся Гулжыгіт Алыкулаў, а ў кампенсаваны час Фаваз Абдулахі ўстанавіў канчатковы вынік. На старце новага чэмпіянату мінчане перамаглі ўладальніка бронзы мазырскую «Славію» (2:1), а бабруйчане нечакана адолелі брэсцкае «Дынама» (1:0).


Чэмпіён краіны «МЛ Віцебск» на сваім полі не здолеў перайграць «Іслач» з Мінскага раёна. У самым пачатку паядынку сапернікі абмяняліся галамі: на 4-й хвіліне Мікіта Пацко вывеў гасцей наперад, а праз пяць хвілін Мікіта Глушкоў аднавіў парытэт. У астатні гульнявы час гаспадары мелі невялікую перавагу, але вынік не змяніўся — нічыя 1:1. У першым туры віцябляне адолелі жодзінскіх тарпедаўцаў (1:0), а «Іслач» перамагла дэбютантаў вышэйшай лігі футбалістаў «Баранавічаў» (2:0).

Таксама «Нёман» упэўнена перайграў у Гродне футбалістаў «Віцебска» — 2:0. У першым туры гродзенскі клуб разышоўся мірам з барысаўскім БАТЭ (0:0), а «Віцебск» згуляў унічыю з «Гомелем» (1:1).


3 красавіка брэсцкія дынамаўцы пацярпелі другое паражэнне, уступіўшы на сваёй арэне жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗу» з вынікам 0:2. Дзяржынскі «Арсенал» аказаўся мацнейшым за наваполацкі «Нафтан», дзякуючы галявому дублю Ільі Васіна — 2:0.

Заключныя паядынкі другога тура адбудуцца ў нядзелю, 5 красавіка: «Мінск» — «Гомель», БАТЭ — «Баранавічы», «Днепр» — «Славія».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю