Top.Mail.Ru
1088

Мінскае «Дынама» выйшла на першае месца чэмпіянату КХЛ у Заходняй канферэнцыі

Хакеісты мінскага «Дынама» ў нядзелю вечарам на дамашнім лёдзе атрымалі чарговую перамогу ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, на гэты раз з дынамаўцамі Масквы — 5:3.
Паядынак быў адметны па некалькіх прычынах.


Для настаўніка «зуброў» Дзмітрыя Квартальнава гэты матч стаў тысячным у ролі галоўнага трэнера за 16 гадоў у КХЛ. Ніхто з яго калег па трэнерскім цэху гэтай лічбы яшчэ не дасягнуў, таму падарунак ад падапечных быў якраз дарэчы.

«Добрая гульня ў нашым выкананні, — адзначыў пасля матча Квартальнаў. — Трэба аддаць належнае масквічам, яны нядрэнна гуляюць у няроўных складах. Тысяча матчаў — гэта ўсяго толькі лічба. 

Значна прыемней перамагчы такога моцнага саперніка і выйсці на першае месца. Вялікі дзякуй усім, хто рыхтаваў свята , усё было на прафесійным узроўні. У гэтым плане „Дынама“ працуе лепш за ўсіх у лізе. Пятнаццаць тысяч на трыбунах не падманеш, гледачы таксама кайфуюць ад такога становішча спраў. Хакеісты выйшлі, згулялі і зрабілі ўсім падарунак».
«Сабралася поўная „Мінск-Арэна“, а ў Дзмітрыя Квартальнава такая прыгожая дата. Вельмі прыемна перамагчы ў такі дзень, але ўжо настройваемся на бліжэйшую сустрэчу. Хочацца выйграць у наступны дзень з добрым настроем», — адзначыў нападаючы «Дынама» Вадзім Шыпачоў.

Па словах канадскага галкіпера мінчан Зака Фукале, насамрэч гэта неверагодная адзнака для нашага трэнера. «Самае галоўнае, што цяпер каманда пачынае паказваць выдатную гульню. Трэнер вельмі шмат прыўносіць у нашу каманду, шмат станоўчых рэчаў, таму гэта выдатная нагода. Будзем старацца рухацца далей у тым жа накірунку, каб скончыць сезон добра», — сказаў ігрок.

На сёння мінскі клуб набраў 55 ачкоў у 38 матчах сезона і вярнуў лідарства ў Заходняй канферэнцыі. Заключны паядынак года мінчане правядуць увечары, 30 снежня, на выездзе супраць «Салавата Юлаева»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю