Top.Mail.Ru

Мінскае «Дынама» згуляе ў Баку з «Нефтчы» ў кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы

Футбалісты мінскага «Дынама» першымі з беларускіх каманд пачнуць выступленне ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый, паведаміла БелТА.


Свой чарговы паядынак у новым еўракубкавым сезоне віцэ-чэмпіёны Беларусі правядуць у Баку супраць мясцовага «Нефтчы». На гульні будзе працаваць брыгада кіпрскіх суддзяў на чале з Костасам Феласам. Прамая трансляцыя са сталіцы Азербайджана пачнецца а 19:00 на тэлеканале «Беларусь 5». У першым раўндзе ЛК дынамаўцы аказаліся мацнейшымі за паўночнамакедонскі «Сілекс», а для азербайджанскага клуба сённяшні матч будзе першым у гэтым сезоне. Пераможца матчаў «Дынама» і «Нефтчы» згуляе ў трэцім раўндзе з найлепшай камандай пары «Жалезнічар» (Панчава, Сербія) — «Брага» (Партугалія).

Яшчэ два прадстаўнікі Беларусі свае сустрэчы правядуць 23 ліпеня. Барысаўскі БАТЭ ў азербайджанскім Сумгаіце будзе сапернічаць са швейцарскім «Сьёнам». У першым крузе барысаўчане аказаліся мацнейшымі за албанскі «Эльбасані», у выпадку поспеху ў гульнях са швейцарскай камандай пазмагаюцца з пераможцам пары «Зімбру» (Кішынёў, Малдова) — «Ноа» (Ерэван, Арменія).

Чэмпіён Беларусі «МЛ Віцебск» у венгерскім Мезекевешдзе сустрэнецца з чарнагорскай «Суцьескай». Абедзве каманды адкрылі еўракубкавы сезон у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў: віцябчане двойчы прайгралі румынскай «Універсітаце» з Краёвы, а чэмпіёны Чарнагорыі саступілі казахстанскаму «Кайрату» з Алматы. Калі «МЛ Віцебск» выйграе ў «Суцьескі», то выйдзе на пераможцу пары «Борац» (Баня-Лука, Боснія і Герцагавіна) — «Петракуб» (Хынчэшты, Малдова). Паядынкі ў адказ другога круга кваліфікацыі Лігі канферэнцый адбудуцца 30 ліпеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю