Top.Mail.Ru

Мінская і Маскоўская вобласці падзяліліся вопытам па выкарыстанні зямель сельскагаспадарчага прызначэння

У абмеркаванні прынялі ўдзел дэпутаты Маскоўскай абласной Думы, дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі Маскоўскай вобласці, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады Мінскай вобласці.


Каардынатарам сустрэчы выступіла член Савета Рэспублікі, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая:

— Пытанні эфектыўнага выкарыстання і аховы зямель знаходзіцца ў нашай краіне на самым высокім узроўні. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка неаднаразова звяртаў увагу, што рацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў — падмурак стабільнасці дзяржавы.

А для развіцця любой сферы патрабуецца комплекснае і якаснае прававое рэгуляванне.

Так, у 2022 годзе быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў», згодна з якім Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі, які дзейнічаў з 2009 года, выкладзены ў новай рэдакцыі.
Многія нормы права выкладзены ўпершыню і сфарміраваны з улікам наспелага запыту як у грамадстве, так і ў дзяржаве ў цэлым. Дадзены прававы акт дазволіў узаконьваць землі, якія самавольна выкарыстоўваюцца, і самавольна ўзведзеныя будынкі на гэтых землях. 

Паводле слоў кіраўніка дэпутацкага корпуса Міншчыны, сёння людзі актыўна карыстаюцца дадзеным нарматыўна-прававым актам і імкнуцца прывесці ў адпаведнасць свае фактычныя межы зямельных участкаў.

— Развіццё зямельнага заканадаўства носіць эвалюцыйны характар і заключаецца ва ўдасканаленні дзеючага заканадаўства шляхам дэталізацыі, канкрэтызацыі нормаў і прававых механізмаў, ліквідацыі калізій і прабелаў, — рэзюмавала старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ.
Фота прэс-службы Мінскага аблвыканкама.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю