Top.Mail.Ru

Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пачала прымаць першых гасцей

XXXIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрылася ў Мінску ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14, паведаміла БелТА.


Адной з цэнтральных тэм кірмашу сёлета стане 35-годдзе Садружнасці Незалежных Дзяржаў. На выстаўцы будзе прадстаўлена каля 500 экспанентаў з 23 краін, сярод якіх — Бразілія, Венесуэла, В’етнам, Іран, Казахстан, Малдова, ААЭ і іншыя.



Першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч адзначыў, што Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш стала значнай дыялогавай пляцоўкай не толькі для кнігавыдаўцоў і пісьменнікаў, але і ўсіх, хто імкнецца да духоўнасці, пазнання працэсаў, якія адбываюцца ў сучасным свеце, бо кніга застаецца найважнейшай крыніцай асветы, дорыць новыя веды і духоўна-маральныя арыенціры, неабходныя для развіцця нашай незалежнай дзяржавы, дапамагае захаваць гісторыю жыцця пакаленняў, фарміруе пачуццё любові да айчыны, адказнасць за яе будучыню.



«У нашай краіне стаўленне да кнігі заўсёды было асаблівым, беражлівым і паважлівым. Пытанні эфектыўнага развіцця беларускай літаратуры і кніжнай галіны на аснове лепшых традыцый кнігадрукавання знаходзяцца ў ліку галоўных дзяржаўных прыярытэтаў», — дадаў ён.

«Без сумнення, у год 35-годдзя Садружнасці Незалежных Дзяржаў выстаўка стане моцным сувязным звяном эфектыўнай інтэграцыі, бо роля кнігі ў дыялогу культур велізарная. Знакавыя выданні дзяржаў — удзельніц СНД, прадстаўленыя на выставе, дапамогуць яе ўдзельнікам і гасцям бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі нашых суседзяў, будуць садзейнічаць умацаванню адзінства і кансалідацыі перад новымі сучаснымі выклікамі», — падкрэсліў Андрэй Кунцэвіч.





На яго думку, асабліва важна, што Мінскі міжнародны кніжны форум праходзіць у Год беларускай жанчыны. Гэта не толькі прызнанне заслуг жанчын, але і ў першую чаргу даніна павагі неацэннаму ўкладу беларускіх жанчын ва ўсе сферы жыцця грамадства. «У сучаснай беларускай літаратуры жанчыны занялі трывалыя лідарскія пазіцыі. Яны паспяховыя ў прозе, паэзіі, драматургіі, дзіцячай літаратуры. Іх актыўная грамадзянская пазіцыя, поспех на міжнародных конкурсах і прэміях даказваюць, што беларуская жанчына — галоўны рухавік літаратурнага працэсу, які фарміруе парадак дня і выхоўвае новага чытача. У гэтым і заключаецца найважнейшая задача і функцыя літаратуры — захаваць і перадаць для будучых пакаленняў самае важнае і лепшае, чым славіцца, чым жыве наша беларуская зямля», — падсумаваў Андрэй Кунцэвіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю