Top.Mail.Ru
286

Мінская вобласць першай у Беларусі завяршыла сяўбу кукурузы

Мінская вобласць лідзіруе ў краіне па тэмпах вясновай пасяўной кампаніі: рэгіён першым выканаў план па сяўбе кукурузы, засеяўшы 274 тысячы гектараў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама.


Аднак, як адзначыў першы намеснік старшыні аблвыканкама Васіль Сысоеў, аграрыі не збіраюцца спыняцца на дасягнутым.

— Мы мяркуем заняць пад кукурузу яшчэ прыкладна 25 тысяч гектараў і наблізіць агульную плошчу культуры да 300 тысяч гектараў. Пры гэтым першапачаткова на зерне адводзім 116 тысяч гектараў, — удакладніў Сысоеў. — У 2024-м для гэтай мэты адразу вызначалі 75 тысяч, але ў выніку прыбралі 90 тысяч. Як бачым, цяпер будзе значна больш.

Паводле яго слоў, такія меры неабходныя для выканання пастаўленай Прэзідэнтам задачы — сабраць у вобласці 3 мільёны тон збожжа і рапсу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю