Мінская вобласць завяршыла сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых выканана на плошчы больш як 73 тыс. га. У актыўнай фазе — сяўба тэхнічных культур: апярэджваючы леташнія тэмпы, аграрыі пасеялі больш як 7 тыс. га цукровых буракоў. Таксама засеяна больш за 50 % ад запланаванай плошчы лёну-даўгунцу. У найбліжэйшыя дні будзе завершаны другі падкорм азімага рапсу, працягваецца другі падкорм азімых збожжавых. Ужо падкормлена больш за 50 %.
Акрамя гэтага, у гаспадарках вобласці праводзіцца падрыхтоўка тэхнікі да сяўбы кукурузы. З улікам існуючых умоў надвор’я, у бліжэйшыя дзесяць дзён аграрыі цэнтральнага рэгіёна плануюць пачаць актыўную сяўбу кукурузы на плошчы больш як 300 тыс. га.