На падставе генеральнага плана беларускай сталіцы распрацавана «Комплексная транспартная схема г. Мінска», часткай якой з’яўляецца «Схема развіцця Мінскага метрапалітэна». Па ўказаным плане Мінскі метрапалітэн у будучыні будзе складацца з чатырох ліній. Пра гэта паведаміў Мінскі метрапалітэн.
Першая лінія (15 станцый) звязвае жылыя масівы паўднёва-заходняй і паўночна-ўсходняй частак горада Мінска з цэнтрам і чыгуначным вакзалам.
Другая лінія (14 станцый) звязвае жылыя раёны паўночна-заходняй частцы сталіцы з цэнтрам і прамысловай зонай, якая знаходзіцца на паўднёвым усходзе.
Трэцяя лінія (7 станцый: «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная плошча», «Аэрадромная», «Немаршанскі Сад», «Слуцкі Гасцінец») забяспечвае транспартны трохвугольнік з вяршынямі ў перасадачных вузлах на станцыях «Кастрычніцкая» — «Купалаўская», «Плошча Леніна» — «Вакзальная» і «Фрунзенская» — «Юбілейная плошча».
У перспектыве трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна злучыць паўднёвы і паўночны сектары Мінска з цэнтральнай часткай горада.
Чацвёртая лінія Мінскага метрапалітэна будзе кальцавой. Траса лініі прадублюе другое аўтатранспартнае гарадское кальцо. Лінія будзе перасякацца з першай, другой і трэцяй лініямі метро.
Будаўніцтва чацвёртай лініі дазволіць: канчаткова вырашыць пытанне разгрузкі перасадачнага вузла паміж першай і другой лініямі, рэалізаваць канцэпцыю стварэння транспартна-перасадачных вузлоў паміж усімі відамі гарадскога і прыгараднага транспарту.