Top.Mail.Ru
288

Мінскі метрапалітэн пераходзіць на зімовы рэжым работы з 25 жніўня

Мінскі метрапалітэн пераходзіць на зімовы рэжым работы з 25 жніўня, паведамляе БелТА.



На першай і другой лініях інтэрвал руху цягнікоў у ранішнія гадзіны пік з 7:00 да 9:00 складзе 2 хвіліны, у вячэрнія гадзіны пік з 17:00 да 19:00, у пятніцу з 16:00 да 18:30 — 2,5 хвіліны. На трэцяй лініі інтэрвал руху цягнікоў у ранішнія гадзіны пік з 7:00 да 9:00 і вячэрнія гадзіны пік з 17:00 да 19:00 складзе 5 хвілін.

Расклад руху цягнікоў да 6:00 і пасля 23:00 размешчаны на інфармацыйных дошках у касавых залах і ў тарцах пасажырскіх платформаў. Станцыі метрапалітэна адкрыты для прыёму пасажыраў з 5:30 да 0:40. Вестыбюль № 1 станцыі «Купалаўская» (уваход з боку вул. К. Маркса) адкрыты для прыёму пасажыраў з 7:00 да 21:00. Для ажыццяўлення паездкі з перасадкай на станцыях «Кастрычніцкая» — «Купалаўская», «Плошча Леніна» — «Вакзальная», «Фрунзенская» — «Юбілейная плошча» перад заканчэннем работы метрапалітэна рэкамендавана прыбываць на перасадачны вузел не на апошнім, а на перадапошнім цягніку.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю