Ва ўмовах адмоўных тэмператур метрапалітэн працягвае работу ў штатным рэжыме, паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу метрапалітэна.
«Мінск спяшаецца на працу і вучобу. Цягнікі ідуць па раскладзе», — падкрэслілі ў прэс-службе.
Як паведамлялася раней, на мінулым тыдні з-за складаных умоў надвор’я былі ўнесены часовыя змены ў графік руху цягнікоў.