Top.Mail.Ru
245

Мінскі міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва ў чацвёрты раз пройдзе ў сталіцы 12 верасня

Мінскі міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва чацвёрты раз пройдзе ў сталіцы 12 верасня. Ён прымеркаваны да святкавання Дня горада і традыцыйна збярэ вядучых прадстаўнікоў бізнесу, улады і экспертнай супольнасці Беларусі і замежных краін, паведамляе карэспандэнт «Звязды» са спасылкай на Мінскі гарвыканкам.




Тэма форуму сёлета — «Мост супрацоўніцтва: ад высокіх тэхналогій і медыцыны да турыстычнага патэнцыялу». 

Праграма прадугледжвае пленарную частку і работу трох секцый: рэгіянальнае і міжнароднае супрацоўніцтва з Мінскам: новыя стратэгіі і сінергія; інвестыцыі, інавацыі, тэхналогіі: драйверы росту ў эпоху трансфармацый; практыка бізнесу і экспарт: рэальныя кейсы і інструменты для выхаду на рынкі.

Акрамя таго, запланаваны прамыя перагаворы і нефармальны абмен думкамі. Свой удзел ужо пацвердзілі партнёры з 19 краін і 13 рэгіёнаў Расіі.

Яна ВАЛАСАЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю