Top.Mail.Ru

Мінскі паўмарафон пройдзе 6 верасня

Галоўная бегавая падзея краіны адбудзецца ў Мінску 6 верасня. Удзельнікам прапануюць пяць дыстанцый — ад сямейнага забегу на 1,5 км да класічнага паўмарафону, расказвае mlyn.by.


Маршруты забегаў традыцыйна пройдуць па цэнтральных вуліцах сталіцы. Кожны ўдзельнік атрымае памятны медаль.

У праграму ўвойдуць:

  • паўмарафон — 21,097 км;

  • забег — 10 км;

  • забег — 5 км;

  • фан-забег — 3 км;

  • сямейны забег — 1,5 км.

Акцыя пройдзе на працягу ўсяго дня:

  • 09:00 — 10 км

  • 10:00 — 21,097 км

  • 13:00 — 5 км

  • 14: 00 — 3 км

  • 15:00 — 1,5 км

Такім чынам, паспрабаваць свае сілы змогуць як вопытныя спартсмены, так і тыя, хто толькі пачынае займацца бегам.

Напярэдадні спаборніцтваў арганізатары праводзяць адкрытыя бегавыя трэніроўкі. Яны праходзяць кожную суботу з 11 ліпеня і падыходзяць для ўдзельнікаў з розным узроўнем падрыхтоўкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю