Top.Mail.Ru
132

Мінскі парнікова-цяплічны камбінат да 8 Сакавіка вырасціць больш за 200 тыс. цюльпанаў і каля 60 тыс. руж

Мінскі парнікова-цяплічны камбінат да 8 Сакавіка вырасціць больш за 200 тыс. цюльпанаў і каля 60 тыс. руж. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Некрашэвіч падчас выязнога пасяджэння пастаяннай камісіі Мінгарсавета па гарадской гаспадарцы, транспарце і сувязі, якое адбылося на базе прадпрыемства, перадае БелТА.



Першую партыю цюльпанаў некалькі дзён таму ўжо адправілі ў продаж. На выбар — 10 сартоў розных расфарбовак. А ружы тут вырошчваюць круглы год, але традыцыйна да святаў аб’ёмы кратна ўзрастаюць. Асартымент яшчэ больш разнастайны — 20 варыянтаў на выбар. 

«Усяго плануем атрымаць 230 тыс. цюльпанаў, з іх 23 тыс. (10 %) будуць рэалізаваны ў лютым. Астатнія 90 % паступяць на рэалізацыю да 8 Сакавіка. Акрамя таго, вырасцім да гэтай даты каля 60 тыс. руж, каб задаволіць попыт», — расказал Сяргей Некрашэвіч.


Актыўны гандаль святочнымі букетамі разгорнецца ўжо з 3 сакавіка. Кветкі традыцыйна набываюць буйныя гандлёвыя сеткі, таксама яны рэалізуюцца праз фірмовы гандаль, па заказах. Прапрацоўваюцца і пастаўкі на экспарт. Акрамя таго, у цяпліцах вырошчваюць расаду для гарадскіх кветнікаў. 

«На рынку кветак наш камбінат — буйны гулец. Кампетэнцыі ў гэтым кірунку развіваем, хоць кветкавая прадукцыя займае ў структуры толькі 25 %, а 75 % — агароднінная і зялёная. Па кветках здольныя канкурыраваць і прапанаваць спажыўцам і большы асартымент, і ў большым аб’ёме. На сёння ў нас каля 140 найменняў аднагадовых кветак і каля 40 найменняў шматгадовых, без уліку руж», — паведаміў Сяргей Некрашэвіч.


Дэпутаты падвялі вынікі работы па навядзенні парадку на зямлі ў 2025 годзе і абмеркавалі планы на 2026-ы. У планах камбіната — далейшае пашырэнне асартыментнага шэрагу і павелічэння аб’ёмаў вытворчасці. Дэпутатам расказалі таксама аб вырошчванні расады і навінках прадпрыемства для добраўпарадкавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю