Мінскае «Дынама» пацярпела першае паражэнне ў бягучым розыгрышы плей-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе БелТА.
У чвэрцьфінале сезона «зубры» сустракаюцца з казанскім «Ак Барсам», стартавы матч серыі да чатырох перамог адбыўся на «Мінск-Арэне». Госці адкрылі лік у пачатку другога перыяду, асістэнцкі бал набраў беларускі абаронца казанскага клуба Сцяпан Фалькоўскі.
Лік 0:1 не мяняўся больш за паўгадзіны, а за дзве хвіліны да фінальнай сірэны форвард «барсаў» Аляксей Пустазераў аформіў дубль кідком у пустыя вароты. У астатні час Вадзім Мароз скараціў адставанне «Дынама», але перавесці гульню ў авертайм гаспадары не змаглі. У выніку паражэнне — 1:2.
Другі паядынак паміж камандамі пройдзе 11 красавіка таксама ў сталіцы Беларусі, пачатак — у 16.30. Далей сапернікі пераедуць у Татарстан, дзе згуляюць 13 і 15 красавіка. У рэгулярным чэмпіянаце дынамаўцы выйгралі ў «Ак Барса» абодва вочныя матчы. Казанцы з’яўляюцца трохразовымі ўладальнікамі Кубка Гагарына, мінчане ні разу не выходзілі ў паўфінал.
Фота Віктара ДРАЧОВА