Top.Mail.Ru
253

Мінскія дынамаўцы разграмілі «Металург» у матчы суперфіналу чэмпіянату КХЛ 3×3

Хакеісты мінскага «Дынама» атрымалі другую перамогу ў суперфінале чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі ў фармаце «3 на 3», паведамляе БелТА.



У чацвёртым туры вырашальнага этапу сезона-24/25 «зубры» сустракаліся з «Металургам» з Магнітагорска. Стартавую трэць каманды завяршылі ўнічыю 0: 0, а ў другім і трэцім перыядах мінчане засмуцілі суперніка па тры разы. Уральцы здолелі адказаць толькі адным дакладным кідком, у выніку разгромная перамога «Дынама» — 6:1. 

Дубль за «бела-блакітных» аформіў Сяргей Кузняцоў, па адной шайбе закінулі Вячаслаў Андрушчанка, Данііл Ліпскі, Міраслаў Міхалёў і Віталь Пінчук, вароты «зуброў» у гэтым матчы абараняў Аляксандр Асіпкоў.

Пасля чатырох гульняў сталічны клуб з 6 ачкамі займае трэцяе месца ў табліцы сярод шасці каманд. Раней дынамаўцы прайгралі чалябінскаму «Трактару» (4:5) і уфімскаму «Салавату Юлаеву» (1:3), а таксама абыгралі Казанскі «Ак Барс» (6:2). 

11 ліпеня мінчане сустрэнуцца з «Авангардам», паядынак стартуе ў 15:30. Перамога над амічамі гарантуе «зубрам» выхад у паўфінал турніру, у выпадку паражэння будуць улічвацца дадатковыя паказчыкі. Чэмпіён першага ў гісторыі сезона КХЛ у фармаце 3×3 вызначыцца ў Маскве 12 ліпеня.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю