Сталічнае «Дынама» сёння правядзе заключны матч трэцяй дамашняй серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-26/27, паведамляе БелТА.
Процістаяць падапечным Сяргея Брыліна будзе СКА з Санкт-Пецярбурга. З чатырох папярэдніх матчаў на родным лёдзе «зубры» перамаглі два, «армейцы» на аналагічным адрэзку гульняў таксама падзялілі перамогі і паражэнні. У табліцы Заходняй канферэнцыі «Дынама» з 13 ачкамі займае восьмае месца, адстаючы ад СКА, які ідзе пятым, на тры балы.
У мінулым рэгулярным чэмпіянаце каманды гулялі паміж сабой шэсць разоў, «зубрам» удалося перамагчы толькі аднойчы, прычым на выездзе. Першая ў бягучым сезоне сустрэча сталічнага клуба з піцерскімі «армейцамі» стартуе ў «Мінск-Арэне» ў 19.10.