Сёння на «ВТБ арэне» ў сталіцы Расіі адбудзецца трэці матч чвэрцьфіналу Заходняй канферэнцыі КХЛ паміж мінскім і маскоўскім «Дынама», паведаміла БелТА.
Стартавыя паядынкі серыі да чатырох перамог прайшлі на «Мінск-Арэне» 24 і 26 сакавіка і завяршыліся на карысць гаспадароў — 3:1 і 4:1. Дзве шайбы за дзве гульні закінуў форвард «зуброў» Ягор Борыкаў, таксама ачкі ў абодвух матчах набіралі Сэм Энас і Андрэй Стась, а галкіпер «Дынама» Зак Фукале адбіў 40 з 42 кідкоў суперніка. У выязны склад нашай каманды ўвайшлі 28 хакеістаў.
Трэці паядынак чвэрцьфіналу Заходняй канферэнцыі пачнецца ў 17.00. У мінулым рэгулярным чэмпіянаце дынамаўцы двойчы сустракаліся на «ВТБ арэне» і абмяняліся вікторыямі. Па выніках «гладкага» сезона мінчане занялі найвышэйшае ў гісторыі клуба другое месца на Захадзе, масквічы былі сёмымі.