Top.Mail.Ru
130

«Мінсктранс»: электробусы ў маразы працуюць даволі стабільна

Ці паўплывалі анамальныя маразы на работу электробусаў у Мінску, расказаў першы намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Канстанцін Галалобаў, паведамляе БелТА.


«Гэта такі ж від транспарту, як аўтобус, тралейбус. У перыяд падрыхтоўкі рухомага саставу да работы ў асенне-зімовы перыяд праведзена адпаведнае абслугоўванне, заменены расходныя элементы. Глабальных адхіленняў па рабоце электробусаў у мароз мы не назіралі», — адзначыў Канстанцін Галалобаў.

Усе заяўленыя вытворцамі характарыстыкі, у тым ліку па запасе ходу, вытрымліваліся. «Адхіленняў, прасадак па накапляльніках энергіі не заўважылі. Нават у такія дні, калі тэмпература апускалася да мінус 20-25, працавалі даволі стабільна», — сказаў Канстанцін Галалобаў.

Што датычыцца сеткі зарадных станцый суперхуткай зарадкі (іх у сталіцы 17), то нязначныя збоі мелі месца. «Але яны назіраюцца і ў любы іншы перыяд часу — і вясной, і летам, і восенню. Менавіта праблем, звязаных з эксплуатацыяй такога віду электратранспарту, як электробусы, і з яго зараднай інфраструктурай, у маразы не назіраем», — звярнуў увагу Канстанцін Галалобаў.

Начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Андрэй Гладкі дадаў, што глабальных заўваг да работы электробусаў няма. Такую тэхніку прадоўжаць закупляць для абнаўлення парка тэхнікі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю