Top.Mail.Ru
292

«Мінсктранс» паведаміў аб часовых зменах у рабоце транспарту 6 мая ў сувязі з рэпетыцыяй парада

З 17.40 да 01.00 уводзяцца часовыя абмежаванні руху.


У Мінску 6 мая пройдзе генеральная рэпетыцыя парада войск Мінскага гарнізона. У сувязі з гэтым з 17.40 да 01.00 уводзяцца часовыя абмежаванні руху транспарта і зменены схемы працы гарадскіх маршрутаў. Аб гэтым БелТА праінфармавалі ў ДП «Мінсктранс».

«З 17.40 у сувязі з правядзеннем парада войск Мінскага гарнізона 6 мая адбудзецца генеральная рэпетыцыя. У перыяд перамяшчэння механізаванай калоны праз тэрыторыю горада і ў час генеральнай трэніроўкі парада будуць уведзены часовыя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту, у сувязі з чым унесены змяненні ў схемы руху гарадскіх маршрутаў пасажырскага транспарту», — адзначылі ў прэс-службе.

  • З 17.40 да 01.00 адмяняецца трамвайны рух на ўчастку вул. Чырвоная — ДС «Возера», трасы трамвайных маршрутаў №№ 3, 4, 5 скарачаюцца да РК «Змітрака Бядулі». Адначасова арганізуецца аўтобусны маршрут нумар 903 «Чарвякова — пр. Незалежнасці».
  • З 17.50 скарачаюцца трамвайныя маршруты, у ліку якіх маршрут нумар 1, з боку вакзала да РК «Змітрака Бядулі», нумар 6 скарачаецца з боку ДС «Серабранка» да РК «Змітрака Бядулі», адмяняецца выкананне рэйсаў маршруту нумар 11 адпраўленнямі пасля 17.30. Арганізаваны часовы аўтобусны маршрут нумар 906.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю