У Мінску ў сувязі з закрыццём руху па вул. Талстога з 05:00 16 жніўня ўнесены змяненні ў работу пасажырскага транспарту. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на «Мінсктранс».
У сувязі з закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вул. Талстога ў рамках капітальнага рамонту пуцеправода з вул. Маскоўскай на пр. Незалежнасці ўносяцца часовыя змены ў маршруты пасажырскага транспарта з адначасовым унясеннем змен у расклады рухаў.
Рух аўтобусаў маршрутаў № 40 і № 100 ад вул. Маскоўскай арганізуецца па вуліцах Талстога, Магілёўскай, Аранскай, Маякоўскага, Свярдлова, Бабруйскай, пр. Незалежнасці і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпыначных пунктаў «Талстога», «Ленінградская», у зваротным кірунку — без змен.
Рух аўтобусаў маршруту № 50С ад вул. Маскоўскай арганізуецца па вуліцах Талстога, Магілёўскай, Аранскай, Маякоўскага, Свярдлова і Кірава ў прамым напрамку з выкананнем на змененым участку прыпыначнага пункта «Талстога», у зваротным напрамку — без змяненняў.
Рух аўтобусаў маршрутаў № 73 і № 163 ад вул. Маскоўскай арганізуецца па вуліцах Талстога, Магілёўскай, Аранскай, Маякоўскага, Свярдлова, Бабруйскай і К. Цэткін і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпыначных пунктаў «Талстога», «Ленінградская», у зваротным кірунку — без змен.
Рух аўтобусаў маршрутаў № 24 і № 65 ад вул. Жукоўскага арганізуецца па вуліцах Магілёўскай, Аранскай, Маякоўскага, Свярдлова і Бабруйскай і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпыначнага пункта «Ленінградская», у зваротным напрамку — па вуліцах К. Цэткін, Маскоўскай, Суражскай, Вакзальнай, Талстога і далей па маршрутах без выканання прыпыначных пунктаў на змененым участку.
Рух аўтобусаў маршруту № 151С ад вул. Аранскай арганізуецца па вуліцах Маякоўскага, Свярдлова, Бабруйскай, пл. Мяснікава, Маскоўскай, Дамашэўскай, Ціміразева з выкананнем на змененым участку прыпыначнага пункта «Ленінградская», з боку ГЦ Ждановічы — па вуліцах Ціміразева, Дамашэўскай, Маскоўскай, Суражскай, Вакзальнай, Талстога і далей па маршруце без выканання прыпыначных пунктаў на змененым участку.
Рух тралейбусаў маршруту № 23 з боку вул. Магілёўскай арганізуецца па вуліцах Талстога, Вакзальнай, Суражскай, Чыгуначнай і далей па маршруце з выкананнем на зменным участку прыпыначнага пункта «Ст. метро Інстытут Культуры» па вул. Суражскай, у зваротным напрамку — без змен.
Рух тралейбусаў маршруту № 27, аўтобусаў маршрутаў № 4 і № 56 з боку ДС «Дружная» арганізуецца па вуліцах Талстога, Магілёўскай, Чкалава і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпыначных пунктаў «Талстога», «Прыгожая», у напрамку ДС «Дружная» — без змен.
Рух тралейбусаў маршруту № 64, аўтобусаў маршрутаў № 6 і № 32С з боку ДС «Дружная» арганізуецца па вуліцах Вакзальнай і Суражскай і далей па маршрутах з выкананнем на зменным участку прыпыначнага пункта «Ст. метро Інстытут Культуры» па вул. Суражскай, у напрамку ДС «Дружная» — без змен.