Аб зменах у раскладзе пасажырскага транспарту 20, 21 і 25 красавіка расказалі ў «Мінсктрансе», паведамляе БелТА.
У сталіцы 20 і 21 красавіка работа гарадскога пасажырскага транспарту будзе арганізавана па графіку нядзелі, а 25 красавіка — па графіку пятніцы.
Акрамя таго, зменіцца работа прыгарадных маршрутаў. Так, 20 красавіка яны будуць хадзіць па графіку суботы, а 21 красавіка — па графіку нядзелі. 25 і 30 красавіка прыгарадныя маршруты таксама будуць працаваць па графіку пятніцы, а 1 мая — па графіку нядзелі.