Top.Mail.Ru

Мінску — 959 гадоў! Якую праграму падрыхтавалі на Дзень горада

Сёння сталіца Беларусі святкуе 959-годдзе. Мінчан і гасцей горада чакае насычаная святочная праграма, мерапрыемствы якой разгорнуцца ва ўсіх раёнах сталіцы, перадае БелТА. 


Пачнецца святкаванне Дня горада ў 10:00 з урачыстага ўскладання кветак да абеліска «Мінск — горад-герой». Працягнецца свята на розных лакацыях. 

На пляцоўцы музейна-паркавага комплексу «Перамога» пройдуць міжнародныя спаборніцтвы «Мацнейшы пажарны-выратавальнік», у якіх прымуць удзел больш за 100 спартсменаў. У цэнтральнай частцы горада адбудзецца фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Мінск старажытны» — відовішчнае дзеянне з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі і Кітая.

У 11:00 пачнецца культурна-відовішчная праграма «Мінск маёй душы» ля Палаца спорту. У ёй прымуць удзел заслужаныя і народныя калектывы, маладзёжныя творчыя групы. Хэдлайнерам мерапрыемства будзе расейскі выканаўца Акмаль. Таксама на пляцоўцы з 10:00 да 23:00 будзе арганізаваны святочны кірмаш.

На плошчы Свабоды ў 17:00 пачнецца цырымонія ўзнагароджання «Мінчанін года». 

У парку імя Горкага пройдзе фестываль прафесій, дзе таксама запланаваны канцэртная праграма, майстар-класы, выставы, прэзентацыі.

Асноўнай лакацыяй маладзёжнага руху стане парк 50-годдзя Вялікага Кастрычніка, дзе 12 верасня з 13:00 будзе працаваць пляцоўка для маладзёжных субкультур, пасля чаго пачнецца вялікае шоу «Бітва дыджэяў». Яркай часткай мерапрыемства стане косплей-дэфіле. Рабяты пакажуць анімэ-, геймерскія гік-вобразы, косплей на розныя гульні і фільмы. У праграме — канцэрт маладых рок-гуртоў і рэп-выканаўцаў, уключаючы рэп-батл. Актыўных маладых людзей запросяць на майстар-класы, паказальныя выступленні па такіх напрамках, як спартыўны скейтбордынг, самакаты, футбольны і баскетбольны фрыстайл, стрыт-воркаўт і многае іншае. 

Творчы блок прадставяць графіцісты, якія будуць тварыць на фанерных экспазіцыях. Асобным элементам гэтай пляцоўкі стане экспазіцыя, дзе кожны малады чалавек зможа пакінуць пажаданні свайму гораду.

Разгарнуцца святочныя мерапрыемствы і ва ўсіх раёнах сталіцы. 

Завершыцца свята феерверкам у 23:00.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю