Top.Mail.Ru

Мінсувязі 12 лістапада выпусціць у абарачэнне чатыры паштовыя маркі на тэму «Дагістарычны свет»

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі 12 лістапада выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі на тэму «дагістарычны свет» з серыі «Дзіцячая Філатэлія». Пра гэта sb.by паведамілі ў РУП «Белпошта».



На прадпрыемстве праінфармавалі:

— Гэта працяг серыі. На марках намаляваныя птэранадон, тыраназаўр, трыцэратапс і мазазаўр. Мастак — Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Крэзо. Маркі друкаваліся таксама ў малым аркушы. Намінал маркі «Р» адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай пісьмовай карэспандэнцыі (лістоў, бандэроляў) масай да 20 грамаў уключна прыярытэтнай.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска (у «Паштовым салоне») будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю