На прадпрыемстве расказалі:
— Чатыры новыя маркі — гэта працяг серыі. Мастак — Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Крэзо. На марках намаляваны гурамі мармуровы, неон блакітны, мечаносец чарнахвосты і барбус суматранскі. У лістах па чатыры маркі, самі маркі размешчаны ў выглядзе счэпак тэт-бэш. Намінал маркі «М» адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай паштовай карткі прыярытэтнай. Да дадзенага выпуску таксама падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска (у «паштовым салоне») будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».