Міністэрства сувязі і інфарматызацыі з 27 кастрычніка адкрывае прыём заявак на рэалізацыю пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця. Пра гэта паведаміла БелТА.
Заяўкі прымаюцца па кірунках «Лабараторныя інфармацыйна-мадэлюючыя сістэмы водаправодна-каналізацыйных гаспадарак рознагаліновых аб’ектаў» і «Сродкі маніторынгу лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў на жывёлагадоўчых аб’ектах».
Заяўку неабходна адправіць да 15 лістапада 2025 года (уключна) разам з неабходнымі дакументамі. Перад падрыхтоўкай пакета дакументаў пажадана азнаёміцца з рэкамендацыямі Мінсувязі.