Міністэрства сувязі і інфарматызацыі з 7 мая адкрывае прыём заявак на рэалізацыю інавацыйных пілотных праектаў у сферы лічбавых тэхналогій. Аб гэтым паведамілі ў ведамстве.
Мінсувязі шукае амбіцыйныя беларускія ІТ-кампаніі з уласнымі распрацоўкамі, гатовымі ўвасобіць свае ідэі ў жыццё. Напрамкі для праектаў — ад аграпрамысловага комплексу і аховы здароўя да штучнага інтэлекту і сістэм кіравання данымі. Больш падрабязна з прыярытэтнымі напрамкамі можна азнаёміцца на сайце ведамства.
Заяўку неабходна адправіць да 1 ліпеня 2025 года (уключна) разам з неабходнымі дакументамі. Перад падрыхтоўкай пакета дакументаў пажадана азнаёміцца з рэкамендацыямі Мінсувязі.