Top.Mail.Ru
163

Мінсувязі: Ліміты для мабільнага інтэрнэту закрануць менш за 15 % абанентаў

Ліміты для мабільнага інтэрнэту закрануць менш за 15 % абанентаў. Пра гэта расказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі, паведамляе БелТА.



Міністэрства сувязі і інфарматызацыі вядзе пастаянную работу над паляпшэннем якасці мабільнай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь. «Пастанова № 38 — адзін з элементаў гэтай работы. Яна прадугледжвае абмежаванне аб’ёму трафіку, які спажывае абанент на безлімітнай хуткасці і безлімітных тарыфах. Гэты аб’ём устаноўлены ў памеры 30 Гб. Пасля дасягнення аб’ёму трафіку 30 Гб у месяц хуткасць у такога абанента будзе зніжацца да 1 Мбіт/с. Гэта закране ўсяго менш за 15 % абанентаў, якія спажываюць празмерна шмат трафіку для нейкіх мэт», — звярнуў увагу Кірыл Залескі. 

Паводле слоў міністра, такім чынам у Беларусі плануюць разгрузіць мабільныя сеткі і дазволіць іншым абанентам мець хуткі і зручны доступ у мабільную сетку.

Сёння сярэдні аб’ём трафіку на аднаго абанента складае 16 Гб у месяц. «Калі вы ці вашы дзеці-падлеткі спажываеце 40, 50 або 60 Гб у месяц і гэта даволі часта здараецца, варта задумацца, што гэта за трафік і якога зместу кантэнт. Я перакананы, што гэта не акажа сур’ёзнага ўплыву на людзей з пункту гледжання зручнасці выкарыстання мабільных сетак. Наадварот, гэта дапаможа разгрузіць нашы сеткі і забяспечыць роўны, зручны доступ для ўсіх абанентаў», — лічыць кіраўнік ведамства.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю