Top.Mail.Ru
157

Мінсувязі выпусціць у абарачэнне тры паштовыя маркі з серыі «Атрутныя расліны»

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 23 студзеня выпусціць у абарачэнне тры паштовыя маркі з серыі «Атрутныя расліны», паведамілі БелТА ў РУП «Белпошта».



Тыраж марак — па 12 тыс. У серыю ўвойдуць маркі «Ваўчаягада звычайная», «Цыкута атрутная» і «Блёкат чорны». Яны друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Т. Непагодзіна». Мастак — Аляксандр Міцянін, дызайнер — Марына Крэзо.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска (у «Паштовым салоне») будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю