Top.Mail.Ru
344

Мінтранс скарэкціраваў правілы руху велікагрузаў у гарачае надвор’е

У Беларусі дапоўнены пералік транспартных сродкаў, якія змогуць працягваць рух па дарогах пры высокай тэмпературы паветра. Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 25 ліпеня 2025 года № 58 скарэкціравана пастанова ведамства ад 26 красавіка 2025 года № 36 «Аб увядзенні ў 2025 годзе часовых абмежаванняў нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын», паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


У адпаведнасці з пастановай № 36 у перыяд з 26 мая па 31 жніўня 2025 года на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах (іх участках) з асфальтабетонным пакрыццём з 11.00 да 20.00 уключна пры дзённай тэмпературы паветра, вышэйшай за 25 градусаў, дапускаецца максімальная нагрузка на адзіночную вось транспартных сродкаў, самаходных машын не большая за 6 т.

Унесенымі ў гэты прававы акт змяненнямі прадугледжана дапаўненне пераліку транспартных сродкаў, на якія не распаўсюджваюцца названыя часовыя абмежаванні. У яго ўключаны транспартныя сродкі, што ажыццяўляюць вываз драўніны ў нарыхтаваным выглядзе з узлескаў, дарог і ўчасткаў, прымыкаючых да ўскраін палёў, размешчаных паблізу населеных пунктаў, а таксама з участкаў ляснога фонду, прадастаўленых у арэнду для нарыхтоўкі драўніны, пры наяўнасці ў аўтамабільнага перавозчыка пацвярджальных грузасуправаджальных дакументаў.

Пастанова № 58 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю