Top.Mail.Ru

Мінтранс з 25 мая ўводзіць абмежаванні нагрузак на рэспубліканскія дарогі

У Беларусі на рэспубліканскіх аўтадарогах з 25 мая пачнуць дзейнічаць часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 5 мая 2026 года нумар 17, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.



З 25 мая па 31 жніўня на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах (іх участках) з асфальтабетонным пакрыццём з 11.00 да 20.00 уключна пры дзённай тэмпературы паветра вышэйшай за 25 градусаў дапускаецца максімальная нагрузка на адзіночную вось не больш за 6 т.

Прававым актам таксама ўстаноўлена, на які транспарт не распаўсюджваюцца вышэйназваныя часовыя абмежаванні. У прыватнасці, гэта транспартныя сродкі і самаходныя машыны, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў; жывых жывёл, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, бітумных, асфальтавых (асфальтабетонных) дарожных і бетонных сумесяў, бітумаў дарожных, небяспечных грузаў, кармоў для жывёл, збожжа, злакаў, насення для сяўбы, малака і малочных прадуктаў, пошты і паштовых грузаў, а таксама скорапсавальных грузаў; звязаных з ліквідацыяй надзвычайных сітуацый і наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў; сушонкі тарфяной, брыкетаў паліўных на аснове торфу і інш.

На колавыя трактары, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, устаноўленыя абмежаванні таксама не распаўсюджваюцца.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з законам аб дарожным руху. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю