У Беларусі 27 лістапада на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1-7 градусаў. Днём будзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса.