Top.Mail.Ru

Мінюст да Свята працы правядзе акцыю па прававым кансультаванні

Міністэрства юстыцыі правядзе 30 красавіка акцыю па прававым кансультаванні, прымеркаваную да Свята працы, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінюста.



У ходзе кансультавання, якое пройдзе ў фармаце прамой тэлефоннай лініі з 10.00 да 12.00, грамадзяне змогуць атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні, якія не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.

Па пытаннях натарыяльнай дзейнасці трэба тэлефанаваць па нумарах 8 (017) 211-01-85, 8 (017) 200-06-18; легалізацыі (апастылявання) афіцыйных дакументаў, складзеных на тэрыторыі Беларусі, — 8 (017) 211-01-93; прымусовага выканання выканаўчых дакументаў — 8 (017) 200-06-17.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю