Пацярпелых у Бранскай вобласці гатовыя прыняць дзве ўстановы аховы здароўя Мінска, паведамілі БелТА ў Міністэрстве аховы здароўя.
«Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ў дадзены момант пецярых пацярпелых дзяцей (адно ў цяжкім стане) гатовыя прыняць у РНПЦ дзіцячай хірургіі, дарослага пацыента шпіталізуюць у Галоўны ваенны медыцынскі клінічны цэнтр № 432 Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», — паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Як паведамлялася, у Беларусь эвакуіруюцца шэсць пацярпелых. Як праінфармаваў журналістаў раней міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, два пацыенты ў цяжкім стане: адно дзіця і адзін дарослы. Чатыры чалавекі ў стане рознай ступені цяжкасці, але не цяжкія.