Top.Mail.Ru
152

Мішусцін заклікаў расійскіх віцэ-прэм'ераў узмацніць узаемадзеянне з беларускімі калегамі

Прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін заклікаў расійскіх віцэ-прэм’ераў узмацніць узаемадзеянне з беларускімі калегамі для актывізацыі інтэграцыйных працэсаў. Пра гэта ён сказаў на аператыўнай нарадзе са сваімі намеснікамі, стэнаграма якога апублікавана на сайце ўрада РФ, паведаміла БелТА. 


«Узмацненне інтэграцыі Расіі і Беларусі будзе працягнутае. Гэта важна для павышэння якасці жыцця грамадзян, фарміравання дадатковых магчымасцяў для прадпрымальнікаў абедзвюх краін. Прашу забяспечыць цеснае ўзаемадзеянне з беларускімі калегамі па кірунках, якія курыруюцца вамі», — сказаў Міхаіл Мішусцін. 


Ён нагадаў, што на мінулым тыдні ў Маскве адбылося пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. «З калегамі падрабязна разгледзелі, як прасоўваецца рэалізацыя ключавых палажэнняў саюзнага дагавора. Пачалася падрыхтоўка дарожнай карты на наступную трохгодку. Абмеркавалі таксама перспектывы пашырэння расійска-беларускіх гандлёва-эканамічных сувязяў. Падпісалі 15 сумесных дакументаў. Яны будуць садзейнічаць умацаванню прамысловага, навукова-тэхнічнага, турыстычнага патэнцыялу. Будзем і далей ствараць умовы для развіцця прыгарадных зносін чыгуначным транспартам паміж суседнімі рэгіёнамі нашых краін», — адзначыў расійскі прэм’ер.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю