Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін датэрмінова прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта Беларусі.
Уладыка падзяліўся, што для служыцеляў царквы нядзеля — дзень, у які праходзяць богаслужэнні, сустрэчы з вернікамі, гутаркі. Таму яны часта выкарыстоўваюць магчымасць раней прыйсці на выбарчы ўчастак і пакінуць свой голас.
Мітрапаліт заўважыў, што для кожнага чалавека ўдзел у выбарчай кампаніі неабходны для таго, каб прагаласаваць за перспектывы сваёй краіны, найлепшае, што ўжо ёсць і што можна развіваць.
«Нам вельмі важна захаваць тое, што мы цяпер маем, — мір, спакой, стабільнасць і згоду ў грамадстве», — упэўнены ўладыка. Ён адзначыў, што трэба думаць пра развіццё эканомікі і пры гэтым не забываць пра духоўныя складнікі, якія таксама вызначаюць жыццё грамадства. Тут важна, каб створаны ў краіне Грамадскі савет па маральнасці яшчэ больш наладзіў узаемадзеянне з дзяржаўнымі структурамі, установамі, міністэрствамі, ведамствамі і іншымі арганізацыямі.