Міжнародная федэрацыя ролер-спорту (World Skate) дапусціла беларускіх атлетаў да ўдзелу ў сваіх турнірах без абмежаванняў, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.
Згодна з гэтым рашэннем, беларускія спартсмены змогуць выступаць на турнірах пад эгідай World Skate з выкарыстаннем нацыянальнай сімволікі. Міжнародная арганізацыя курыруе спаборніцтвы па скейтбордынгу, самакатным спорце, фігурным і экстрэмальным катанні на роліках, хакеі на квадах, ролер-дэрбі і іншых сумежных відах спорту.