Адміністрацыйны савет Міжнароднай федэрацыі валейбола (FIVB) прыняў рашэнне дапусціць зборныя Беларусі па валейболе да турніраў пад эгідай арганізацыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.
Адміністрацыйны савет кіраваўся рэкамендацыямі МАК ад 7 мая 2026 года і дапусціў нацыянальныя каманды Беларусі да турніраў пад эгідай арганізацыі. Гэта рашэнне датычыцца і зборных па пляжным валейболе ўсіх узростаў. З 1 студзеня бягучага года да выступленняў на турнірах FIVB былі дапушчаны юніёрскія і маладзёжныя каманды нашай краіны. Зараз Беларуская федэрацыя валейбола чакае рашэння Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола (CEV) па ўдзеле у кантынентальных спаборніцтвах.
Напярэдадні пра поўнае аднаўленне правоў атлетаў з Беларусі аб'явілі Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я (UIPM) і Сусветная баксёрская арганізацыя (World Boxing).