У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага 10-12 чэрвеня пройдзе першая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Берасцейскі летапіс». Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.
У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага 10-12 чэрвеня пройдзе першая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Берасцейскі летапіс». Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.
Акрамя брастаўчан у канферэнцыі прымуць удзел іх калегі з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, гарадскіх і раённых бібліятэк. Далучацца да мерапрыемства кіраўнікі і спецыялісты з Расіі. У прыватнасці, у Брэсце чакаюць прадстаўнікоў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б. М. Ельцына, Пензенскай абласной бібліятэкі імя М. Ю. Лермантава, Астраханскай абласной навуковай бібліятэкі імя Н. К. Крупскай, Арлоўскай абласной навуковай універсальнай публічнай бібліятэкі імя І.А. Буніна.
У першы дзень удзельнікі наведаюць мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», дзе ўскладуць кветкі да Вечнага агню і ўшануюць памяць абаронцаў Айчыны. Непасрэдна днём правядзення навукова-практычнай канферэнцыі стане 11 чэрвеня. Ключавая тэма сустрэчы — кніжныя зборы рэгіянальных бібліятэк як частка гісторыка-культурнай спадчыны краіны. Спецыялісты не толькі абмяняюцца экспертнымі думкамі, але і дамовяцца аб далейшым узаемадзеянні. Плануецца, што Брэсцкая абласная бібліятэка падпіша пагадненні аб супрацоўніцтве з Арлоўскай абласной навуковай універсальнай публічнай бібліятэкай і Астраханскай абласной навуковай бібліятэкай.
Таксама намечаны прэзентацыя выставачнай экспазіцыі «Бібліятэка. Кнігі. Людзі» і культурна-асветнага праекта «Гісторыя ў пераплётах». Удзельнікі канферэнцыі стануць гасцямі ўрачыстага мерапрыемства з нагоды 85-годдзя Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага