Top.Mail.Ru

Міжнародная выстава індустрыі бяспекі пройдзе ў BELEXPO з 17 па 19 чэрвеня

З 17 па 19 чэрвеня ў BELEXPO пройдзе III Міжнародная выстава індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026». Аб гэтым паведамляе БелТА. 


«Гэта пляцоўка, дзе ў адной прасторы збяруць тэхналогіі і рашэнні для самых розных напрамкаў — ад грамадскай, прамысловай, пажарнай і экалагічнай бяспекі да аховы граніцы, медыцыны катастроф, кіберабароны, сістэм маніторынгу, кантролю доступу, абвесткі і спецыяльных сродкаў для профільных службаў», — паведамілі ў прэс-службе. 

Арганізатары выставы — дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта і «БелЭкспа», у мерапрыемствах бяруць удзел профільныя сілавыя міністэрствы, прадстаўнікі навуковай і тэхналагічнай галін.

«Для ўдзельнікаў гэта магчымасць паказаць распрацоўкі, знайсці партнёраў і выйсці на прафесійны дыялог. Для спецыялістаў — убачыць, як сёння выглядае бяспека на стыку тэхналогій, практыкі і дзяржаўных задач», — адзначылі ў прэс-службе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю